Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як можна падвышаць пэнсійны ўзрост, калі і да не падвышанага ўжо мала хто дажывае?..» — апытаньне ў Горадні


Лукашэнка заявіў, што пэнсійны ўзрост у Беларусі давядзецца павышаць, але перад тым трэба папрасіць падтрымкі ў людзей. Вы гатовыя падтрымаць такую просьбу Лукашэнкі? Чаму? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Наўпроставы лінк

Маладая жанчына: «Мне яшчэ доўга да пэнсіі, але я гэтай ідэі не падтрымаю. Бо чалавек так біялягічна збудаваны, што прыходзіць час, і яму трэба ісьці на адпачынак. У мяне і мама, і сьвякруха... І я бачу, як ім цяжка працаваць на пэнсіі. А яны вымушаныя гэта рабіць, каб хоць нейкім чынам падтрымаць сям’ю».

Малады мужчына: «Наўрад ці я буду падтрымліваць такі варыянт, бо ў нас і так цяжка чалавеку жыць. У нас жа і так чалавек на пэнсіі працягвае працаваць, бо трэба падтрымліваць сябе і сям’ю. Таму павялічваць пэнсійны ўзрост — няма сэнсу. Перакананы, калі будзе рэфэрэндум па гэтым пытаньні — людзі не падтрымаюць Лукашэнку».

Жанчына пэнсійнага веку: «Мне здаецца, што жыцьцё і так скарацілася, а тут яшчэ падняць пэнсійны ўзрост. Я даўно на пэнсіі, і шмат гадоў яшчэ працавала, бо пэнсіі малыя, і чалавек вымушаны працаваць. Няхай бы лепей ён пэнсіі падняў, каб можна было лягчэй пажыць».

Маладая жанчына: «Не, я гэтага не падтрымаю. Цяпер і так шмат людзей хворых, якія нават не дажываюць да пэнсійнага ўзросту. Гэта раней людзі былі здаравейшыя, а цяпер наагул кароткі век у чалавека».

Малады мужчына: «Я лічу, што пэнсійны век павінен застацца на тым самым узроўні. Навошта яго падымаць, калі і да гэтага ўзросту ўжо мала хто дажывае? Ня трэба тут нічога зьмяняць».

Маладая жанчына: «Ня трэба падымаць пэнсійны ўзрост, бо наша пакаленьне больш хворае, чым мінулыя, а нашы дзеці будуць яшчэ слабейшыя. Мы ня вытрываем таго, што вытрывалі нашы бацькі і дзяды. Я, да прыкладу, так не змагу — мы пачалі хварэць у 30–40, а нашы дзеці — ужо ў 20».

Мужчына перадпэнсійнага веку: «І так, і не. Мне хутка самому на пэнсію, а з другога боку — краіна ў крызісе, і хутка ня будзе чым

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG