У Варшаве адбылася маніфэстацыя за захаваньне Белавескай пушчы.
Абаронцы лесу выступалі супраць плянаў польскага ўраду высекчы сотні тысяч хворых дрэваў, якія былі пашкоджаныя жукамі-караедамі.
Пра гэта паведамляе Euronews.
Эколягі сьцьвярджаюць, што ўнікальная экасыстэма Белавескай пушчы самастойна ўправіцца зь лячэньнем дрэў. Маніфэстанты падазраюць, што дрэвы высякаюць дзеля эканамічных мэтаў, каб вызваліць плошчу на іншыя патрэбы.
Актывісты выйшлі пад лёзунгам «Яшчэ пушча не памерла!», які перафразуе словы нацыянальнага польскага гімна. Пляны ўлады яны назвалі «замахам на пушчу».