Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм Animal Planet пра Белавескую пушчу выклалі ў інтэрнэт. Глядзіце тут!


45-хвілінную дакумэнтальную стужку «Белавеская пушча. Адвечны лес» цяпер можна паглядзець бясплатна. У сеціве фільм зьявіўся на расейскай мове. Акрамя таго, ён быў агучаны на ангельскай, баўгарскай, польскай, румынскай і чэскай.

У чэрвені-ліпені 2015 году здымачная група Animal Planet (Europe) Discovery здымала ў нацыянальным парку «Белавеская пушча» дакумэнтальны фільм пра запаведнік і яго жыхароў. Вялікая ўвага ў стужцы аддадзеная захаваньню рэдкіх відаў жывёлаў, да якіх стваральнікі стужкі намагаліся падабрацца максымальна блізка, і краявідам, паказаным зь незвычайных ракурсаў.

Сусьветная прэм’ера адбылася 27 верасьн. За два дні да яе стужку пачалі паказваць у малой залі Палаца Рэспублікі і іншых кінатэатрах Беларусі. Таксама фільм ішоў у кабэльных сетках Беларусі.

Аўтары фільму адзначылі і прывабнасьць парку для турыстаў. Зь нядаўняга часу замежнікам дазволена наведваць Белавескую пушчу цягам трох дзён бязь візаў, з адным толькі пашпартам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG