Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна падазраюць у шпіянажы?

абноўлена

Аляксандар Алесін, архіўнае фота
Аляксандар Алесін, архіўнае фота

Паводле інфармацыі газэты «Наша ніва», Аляксандар Алесін знаходзіцца ў турме КДБ ад вечара пятніцы — амаль тыдзень. Арышт адбываўся проста ў яго дома.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго вінавацяць у шпіянажы на карысьць адной зь дзяржаваў.

У рэдакцыі газэты «Беларусы і рынак» кажуць, што Алесіна амаль тыдзень няма на працы. Супрацоўнікі не даюць тлумачэньняў, бо нібыта знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошваньні інфармацыі.

У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі гэтую інфармацыю не камэнтуюць, заявіў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

Аляксандар Алесін

Нарадзіўся ў 1951 г. У 1968 г. атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1973 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і некаторы час працаваў намесьнікам дырэктара школы.

З 1974 па 1976 год — спачатку ў Менску (пры Белдзяржунівэрсытэце), а потым у Маскве (у Інстытуце павышэньня кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў электратэхнічнай прамысловасьці) прайшоў падрыхтоўку па спэцыяльнасьцях «Эканоміка-матэматычныя мэтады арганізацыі вытворчасьці» і «Аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».

Да 1991 г. у якасьці сыстэмнага аналітыка працаваў у прамысловасьці над распрацоўкай кампутэрных сыстэм кіраваньня вытворчасьцю і збыту прадукцыі. З 1991 г. займаўся пытаньнямі кампутарызацыі біржавога гандлю, пасярэдніцкай дзейнасьці і апэрацыяў з каштоўнымі паперамі.

Першыя публікацыі ў газэце «Белорусы и рынок» — у 1992 г. З 1994 г. аж да цяперашняга часу — на сталай працы ў рэдакцыі гэтай газэты, спачатку аглядальнікам, а затым начальнікам аддзелу. Асноўныя тэмы публікацыяў: аналіз каньюнктуры таварных рынкаў (уключна з узбраеньнямі), сытуацыя на прамысловых прадпрыемствах (у тым ліку ваенных), ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі, аналіз ваенна-палітычнай сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG