Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На актывістаў, якія зьбіраюць подпісы за бел-чырвона-белы сьцяг, склалі пратаколы


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Каля 17-й гадзіны ў Менску на Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Актывісты ўжо чацьвёрты дзень зьбіраюць подпісы ў пераходзе мэтро Кастрычніцкая за ўнясеньне бел-чырвона-белага сьцяга ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

Актывісты не выключаюць, што гэта зьвязана з тым, што яны вывесілі ў пераходзе бел-чырвона-белы сьцяг.

Дашкевіч сказаў, што кожную гадзіну падпісваецца каля 30 чалавек. Дагэтуль прэтэнзіяў з боку супрацоўнікаў міліцыі да зьбіральнікаў не было.

На Сяргея Пальчэўскага склалі пратакол, а Зьміцер Дашкевіч адмовіўся размаўляць зь міліцыянтамі, кажучы, што не разумее расейскай мовы.

Актывістаў здымалі таксама на відэакамэру супрацоўнікі ў цывільным.

Пазьней міліцыянты сышлі, а актывісты працягвалі зьбіраць подпісы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG