Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рамонт музэю ў Магілёве пайшло амаль удвая больш, чым на Крэўскі замак і Каложу


Аляксандар Лукашэнка 25 верасьня падпісаў распараджэньне, паводле якога з фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва выдаецца звыш 598 тысяч рублёў на завяршэньне капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве — цяперашняга музэю Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Большая частка грошай, 471,2 тысячы рублёў, пойдзе з рэспубліканскага бюджэту, а яшчэ 126,8 тысячы — з кампэнсацыяў прадпрымальнікаў за дзейнасьць, што шкодзіць гісторыка-культурным каштоўнасьцям.

Музэй мастака-жывапісца, народнага мастака РСФСР і БССР дзейнічаў ад 1982 году ў доме XVII стагодзьдзя, быў закрыты на капітальны рамонт з 15 красаіка 2013 году. Колькі з таго часу затрачана на рамонт, не паведамляецца.

Агульны аб’ём грошай у фондзе прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва невядомы. Крыніцы фармаваньня фонду не да канца празрыстыя: грошы туды паступаюць зь бюджэту ў неназваных аб’ёмах, з дабрачынных унёскаў беларусаў і іншаземцаў, а таксама са згаданых кампэнсацыяў прадпрымальнікаў. Паводле апошніх зьвестак, старшыня фонду — народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, склад рады фонду не абвяшчаўся публічна.

У ліпені з фонду выдаткавалі бязь нечага 370 тысяч рублёў на рэстаўрацыю Калоскай царквы ў Горадні і кансэрвацыю Крэўскага замку. Тым часам літоўскі ўрад выдаткаваў у 18 разоў болей на рэстаўрацыю гары Гедыміна ў цэнтры Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG