Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова-пантова. Фінальная галасаванка

Распачынаецца галасаваньне за найлепшыя працы на конкурс «Мова — панова». Каб прагаласаваць за адну з 20-ці прац дастаткова клікнуць на зорачку пад упадабаным малюнкам. Нават калі вы паставіце найніжэйшую адзнаку — голас будзе залічаны ў падтрымку. Галасаваць можна за любую колькасьць малюнкаў.

Галасаваньне працягнецца да 9 лютага і ў гэты ж дзень мы абвесьцім пераможцаў.

Паглядзець усе працы, якія мы атрымалі цягам конкурсу можна тут

Пераможцы атрымаюць плэер Apple IPod shuffle 2gb і электронную кнігу Amazon Kindle. Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць камплекты кнігаў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

XS
SM
MD
LG