Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мова — ня ўласнасьць БНФ»


У Менску сапраўдны бум цікавасьці і імкненьня да беларускамоўнасьці. Моўныя курсы зьбіраюць аншляг. Людзі тысячамі едуць на прэзэнтацыю беларускамоўнага альбому Ляпісаў у Вільню. Вэлком, МТС, Атлант Тэлеком і іншыя буйныя кампаніі запускаюць акцыі, рэклямныя кампаніі ды вядуць суполкі ў сацсетках па-беларуску.

Штодня ў рубрыцы «Жывая мова» нашыя слухачы і чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці.

Умовы конкурсу «Мова-пантова» вельмі простыя. Дасылайце нам фоткі, карцінкі, каляжы, (дэ)матыватары, коміксы ці малюнкі, якія матывуюць карыстацца беларускай мовай. Вы ўбачылі прыгожую беларускамоўную пару? Зафоткайце іх! На скрынцы цукерак — надпісы па-беларуску? Пакажыце і нам! Цытата любімага пісьменьніка пра родную мову? Спалучыце яе з прыгожай карцінкай і дасылайце гатовы каляж.

Мы не чакаем прафэсійных малюнкаў. Пакажыце вынаходлівасьць, крэатыў, сваімі малюнкамі дайце адказ на пытаньне: «Чаму варта размаўляць па-беларуску?»

Усе вашыя малюнкі з подпісамі ці без (па жаданьні) зьявяцца на сайце Радыё Свабода.

Працы прымаюцца да 1 лютага. Выбар пераможцаў адбудзецца праз галасаваньне на сайце з удзелам журы Радыё Свабода.

Пераможцы вызначацца ў 2-х намінацыях: «Найлепшы фотаздымак», «Найлепшая карцінка». Яны атрымаюць плэер Apple IPod shuffle 2gb і электронную кнігу Amazon Kindle.

Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць камплекты кнігаў з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Вашыя працы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,

— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_185688589,

— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org,

— у твітар з пазнакаю @svaboda.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG