Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мост праз Дняпро ў Магілёве пазбавілі савецкай атрыбутыкі, а выставу побач — беларускай мовы

У Магілёве завяршаецца рамонт моста праз Дняпро. Аб’ект зьбіраецца неўзабаве агледзець Аляксандар Лукашэнка.

У падземным пераходзе яму пакажуць выставу пра гісторыю гораду. Выстаўленыя там гравюры, малюнкі, здымкі падпісаныя толькі на расейскай мове.

Як сьцьвярджаюць чыноўнікі, падчас абмеркаваньня яны казалі распрацоўшчыкам, што афармленьне выставы павінна быць на беларускай мове.

На адрамантаваным мосьце не ўдалося адшукаць і мэмарыяльнай шыльды герою Айчыннай вайны Мікалаю Яшыну. Яе ўсталявалі ў сярэдзіне 1960-х гадоў.

Савецкую атрыбутыку на парэнчах замянілі гербам Магілёва і барэльефамі з ільвінымі галовамі, а з абодвух канцоў моста будуць статуі львоў на тумбах.

Падчас апошняга свайго візыту ў Магілёў Аляксандар Лукашэнка застаўся незадаволены тым, як выглядае горад. На ягоную думку, абласному цэнтру не хапае «лоску» і «гармоніі». ​


XS
SM
MD
LG