Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За спробу хабару на мільён эўра далі 10 гадоў турмы


Ілюстрацыйная выява. ©Shutterstock
Ілюстрацыйная выява. ©Shutterstock

Былы кіраўнік «Беллегпраму» Міхал Сучкоў прызнаны 17 чэрвеня вінаватым у карупцыйным злачынстве, перадае БелаПАН. Гарадзенскі абласны суд даў яму 10 год пазбаўленьня волі ў калёніі, а таксама штраф у 300 базавых велічыняў (каля 2790 эўра на момант публікацыі). Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны.

Як выявіла сьледзтва, Сучкоў год таму меў намер атрымаць хабар у 1 млн эўра ад замежнай кампаніі за лабіяваньне яе інтарэсаў пры правядзеньні тэндэру на кактракт у 17 млн эўра. Факт перадачы грошай ня быў зафіксаваны, Сучкоў адмаўляў сваю віну, але супраць яго сьведчыў прадстаўнік замежнай кампаніі Віталь Разоўскі.

Таксама вінаватай у падрыхтоўцы да атрыманьня хабару ў 36 тысяч эўра, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, крадзежы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і прысвойваньні грошай прадпрыемства прызнаная іншая фігурантка справы, былая дырэктарка Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціна Вянскоўская. Яна атрымала 6 з паловай год пазбаўленьня волі і штраф у 350 базавых велічынь (каля 3257 эўра).

Таксама вінаватым у пакушэньні на дачу хабару прызнаны вінаватым намесьнік дырэктара кампаніі «Флексасьвет» Віталь Разоўскі, ён пакараны 4 гадамі «хатняй хіміі» (абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу).

Калі б перадача хабару адбылася, гэта быў бы рэкорд Беларусі. Пакуль жа зафіксаваныя хабары, якія даходзілі да 500 тысяч даляраў. У хабары на 760 тысяч даляраў абвінавачаны экс-дырэктара Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG