Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае МУС заявіла, што не затрымлівала ўкраінца, які зьнік у Беларусі і знайшоўся ў расейскім СІЗА


Паўло Грыб, архіўнае фота
Паўло Грыб, архіўнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі апублікавала заяву аб зьнікненьні ўкраінца Паўла Грыба.

Паводле МУС, гомельская міліцыя атрымала 31 жніўня электронны зварот ад бацькі зьніклага, Ігара Грыба: ён пісаў, што сын выехаў 24 жніўня ў Гомель і з таго часу зьнік.

«Высьветлена, што ў пэрыяд знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грамадзянін Грыб П.І. супрацоўнікамі органаў унутраных справаў не затрымліваўся, з заявамі або па іншых абставінах у міліцыю не зьвяртаўся. У цяперашні час ягонае месцазнаходжаньне ня высьветленае», — гаворыцца ў заяве.

Раней Ігар Грыб паведамляў, што ў Гомлі высьветліў, што ягоны сын знаходзіцца ў вышуку на падставе артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Расеі (тэрарыстычны акт), а ініцыятар вышуку — ФСБ РФ па Краснадарскім краі (горад Сочы).

Тым часам украінскія дыпляматы знайшлі Паўла Грыба ў Расеі, у сьледчым ізалятары № 5 Краснадару. Cямʼя зьніклага паскардзілася ў ААН і Эўразьвяз на гвалтоўнае выкраданьне.

Міністэрствы замежных справаў Беларусі і Ўкраіны абмяняліся папрокамі ў паводзінах «не па-партнэрску». МЗС Расеі не камэнтавала зьнікненьня ці знаходжаньня Паўла Грыба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG