Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск далучаецца да ўсясьветнай акцыі #FreeSavchenko


Сёньня беларускія актывісты заклікалі сабрацца ў 18.00 каля амбасады Расеі ў Менску з плякатамі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы, над якой адбываецца суд у расейскім горадзе Данецку Растоўскай вобласьці.

У суполцы «Плошча» ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» актывісты заклікаюць правесьці акцыю ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая чацьвёрты дзень трымае сухую галадоўку. Саўчанка пратэстуе супраць суду, які вядзецца над ёй у Расеі, у адказ «на дзеяньні расейскіх уладаў, расейскіх спэцслужбаў, сьледзтва, суду і пракуратуры РФ, на тое, што яны спрабуюць схаваць свае злачынствы».

У Кіеве 6 красавіка на плошчы Незалежнасьці прайшла акцыя падтрымкі Саўчанкі з патрабаваньнем да Масквы вызваліць яе з-за кратаў. Дэманстранты закідалі яйкамі амбасаду Расеі ў Кіеве, у Маскве адказалі закідваньнем яйкамі ўкраінскай амбасады. Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін заклікаў сусьветную супольнасьць падтрымаць мірныя акцыі ў абарону ўкраінкі — і акцыі ў падтрымку Саўчанкі прайшлі ў шмат якіх краінах сьвету:

Расейскі судзьдзя перапыніў 3 сакавіка пасяджэньне суду над Саўчанкай адразу пасьля спрэчак бакоў, не дазволіўшы ўкраінцы выступіць з апошнім словам. У адказ украінская ваеннаслужачая абвясьціла сухую галадоўку. Працяг працэсу адбудзецца 9 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG