Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што адбываецца ў менскім мэтро?

24 верасьня з прычыны кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі спыніліся цягнікі 1-й лініі менскага мэтро. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі мэтрапалітэну. У 13:18 рух па першай лініі мэтрапалітэну аднавіўся да станцыі «Маскоўская».

Аўтар Nikitka93
Аўтар Nikitka93
У інтэрнэце паведамляюць, што ў Менску не працуе 1-я лінія мэтро. На плошчы Перамогі абвесьцілі, што праца першай ліні мэтро спыненая. Уваход у мэтро «Плошча Перамогі» закрыты.

Прыкладна а 13-й гадзіне па праспэкце Незалежнасьці праехалі да дзясятка машын пажарнікаў і хуткай дапамогі.

Дзяжурны па мэтрапалітэне заявіў у інтэрвію Радыё Свабода: «Нічога сур’ёзнага няма. Мэтро хутка запрацуе»

112.by МНС паведамляюць:
Паведамленне аб задымленьні пацьвярджаем. Работнікі станцыі эвакуаваныя. Падрабязнасьці далей ад мяне ці @ 112minsk
Карэспандэнт Радыё Свабода перадае зь месца падзеяў:

Машыны ад станцыі мэтро «Ўсход» разьяжджаюцца, станцыі і пераходы закрытыя. Людзі ня могуць празь пераходы перайсьці вуліцу.
МНС перадае:

Кароткае замыканьне электрашчыта, разьмешчанага ў тунэлі за некалькі мэтраў ад самой станцыі «Ўсход». Дым слабой канцэнтрацыі.

Пажарныя машыны на праспэкце Незалежнасьці​
Фота Радыё Свабода зь месца падзеяў:



МНС не пускае людзей у мэтро
МНС не пускае людзей у мэтро
Відавочцы паведамляюць, што на прыпынках грамадзкага транспарту уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў Менску сабралася багата людзей. Аўтобусы перапоўненыя.
Як паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі Віталь Навіцкі, рух адноўлены — цягнікі ідуць да ст. м. Маскоўская. Мінсктранс накіроўвае дадатковы наземны транспарт.

Віталь Навіцкі таксама пацьвердзіў: гэта не вучэньні.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG