Тым часам у Берасьці, дзе акцыю на сёньня не анансавалі, сабраліся дзясяткі людзей, ідуць маршам па вуліцы Савецкай:
Глядзіце, колькі людзей у Воршы зараз #дармаеды https://t.co/ycIHIFFVcQ
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
А 13.00 пачалася акцыя супраць дэкрэту №3 у Воршы. Разам з пратэстоўцамі – сустраршыня БХД Павал Севярынец.
Севярынец сказаў, што ў лідэраў акцыі забралі гукаўзмацняльнікі. На плошчы вельмі гучна ўключаная музыка, таму людзі скардзяцца, што ня чуюць прамоваў. Сыгнал сотавых апэратараў на плошчы надзвычай слабы.
Людзі ўжо выказваюцца супраць Ярмошыны, што ў Беларусі за Лукашэнку галасуе толькі яна #дармаеды
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
Вось столькі было людзей у Воршы, зараз яны ідуць маршам па горадзе #дармаеды https://t.co/3taPcqL7gq
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
На цэнтральнай плошчы ў Воршы сабралася некалькі соцень удзельнікаў акцыі супраць дэкрэту №3. Людзі вырашылі скласьці рэзалюцыю і занесьці яе ў райвыканкам. Пасьля абмеркаваньня прапановаў рушылі ў райвыканкам, каб сустрэцца зь мясцовымі чыноўнікамі.
У Воршы акцыя адбываецца пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, людзі калёнай па ходніках ідуць да гарадзкой адміністрацыі. На плошчы, дзе першапачаткова адбыўся збор удзельнікаў акцыі, вельмі гучна ўключаныя мэгафоны з музыкай, таму мітынг там праводзіць немагчыма.
Да ўдзельнікаў акцыі ў Воршы выйшаў прадстаўнік гарадзкой адміністрацыі. Праз мэгафон ён кажа, што мітынг несакцыянаваны і запрашае прайсьці ў залю. Людзі адмаўляюцца, скандуюць «Жыве Беларусь!», «Ганьба», «Далоў, уладу».
Павал Севярынец, сустаршыня БХД: «На плошчы гарадзкія ўлады ўключылі гучную музыку, нібыта нейкае сьвята. А людзі ня могуць пракарміць свае сем’і, няма ніякага сьвята для іх. Дэкрэт №3 – гэта была апошняя кропка. Але цяпер мы патрабуем ня толькі яго скасаваньня, мы патрабуем, каб гэты рэжым-банкрут сышоў. Нам не патрэбныя Лукашэнка, Качанава, Кабякоў, Лісоўскі».
Севярынец заявіў, што ўлады бачаць, што людзі сабраліся разам, што акцыі адбываюцца па ўсёй Беларусі. Таму, на яго думку, пачалася новая хваля рэпрэсіяў. Удзельнік падтрымліваюць Севярынца, скандуючы : «Далоў халуёў» і «Жыве Беларусь!».
Таксама Севярынец заклікаў аршанцаў далучацца да акцыяў 15 і 25 сакавіка ў Менску: «Вырашацца ўсё будзе ў сталіцы. 15 і 25 сакавіка мы павінны праявіць салідарнасьць».
Мясцовыя жыхары атачылі колам Севярынца, каб яго не затрымалі.
Выйшаў у Воршы прадстаўнік адміністрацыі. Яму крычаць "Дастал!" і "Пайшоў вон!" #дармаеды https://t.co/itaikJ427r
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
Чалавек 700 мітынгуюць зараз у Воршы кадя адміністрацыі Мабільная сувязь ляжыць #дармаеды https://t.co/Zscu0IyqHn
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
Сотні людзей у Воршы скандуюць "Жыве Беларусь!" #дармаеды https://t.co/rncZYlD3D0
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017
Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў, што ў Воршы затрыманы лідэр рэгіянальнай арганізацыі «Гавары праўду!» Ігар Грышанаў.
Каля Рагачова ДАІшнікі спынілі аўтамабіль з журналістамі «Белсат». Машыну сфатаграфавалі і сказалі, што яе трэба праверыць «на кантрабанду» і на «факт угону». Журналісты «Белсат» у сваёй наўпроставай трансьляцыі кажуць, што такім чынам ім хочуць перашкодзіць трапіць на акцыю.
Марш "Мы не дармаеды" ў Рагачове мусіць пачацца а 16.00.
Пасьля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Воршы затрыманыя сустаршыня БХД Павал Севярынец і кіроўцу аўто, які яго вез. Паралельна былі затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Анастасія Пілюгіна — іх завезьлі ў аршанскі РУУС.
Дзяжурны міліцэйскага пастарунку ў Воршы паведаміў Свабодзе, што «Галіна Абакунчык не затрыманая, сама прыйшла і цяпер зь ёй размаўляюць, і як скончаць размаўляць, вернецца».
Пазьней міліцыя спыніла машыну з журналістамі «Белсату», на аператара Аляксандра Баразенку склалі адміністрацыйны пратакол. Група «Белсату» накіравалася ў РУУС, спрабавала ўзяць у будынку камэнтар у затрыманага Паўла Севярынца — у выніку міліцыя ў жывым эфіры затрымала і Баразенку, і журналістку Кацярыну Бахвалаву. Прычыны іх затрыманьня не названыя.
У Рагачове ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 сабраліся ў двух кропках гораду — на цэнтральнай плошчы і каля будынку гарадзкой адміністрацыі.
«Людзі выходзяць на акцыю, таму што незадаволены эканамічным станам. Нашыя сыны павінны езьдзіць у Маскву, каб уладкавацца на працу, тут няма работы. Унук плача без бацькі, а той ня можа знайсьці працу ў сваім горадзе» — кажа адна з удзельніц, якая праехала ў Рагачоў з Гомеля.
На акцыі людзі з Рагачова, Жлобіна, Гомеля. Некаторыя кажуць, што «немагчыма жыць, грошай не хапае, нават калі працуеш».
«Мы за Беларусь у складзе Эўрапейскага зьвязу. Як сымбаль гэтага мы трымаем бел-чырвона-белы сьцяг, які нам вельмі падабаецца. Сэрцам мы зь Вялікім княствам Літоўскім і з усім цывілізаваным сьветам», — кажа мужчына з Рагачова, які трымае бел-чырвона-белы сьцяг. Ён дадаў, што ў Рагачоўскім раёне 109 міліцыянтаў працуюць тым, што ахоўваюць чыноўнікаў: «Вось гэта сапраўдныя дармаеды, а ўлады маюць намер прыніжаць насельніцтва, зьбіраючы падатак на дармаедзтва».
«Падатак бяруць не з багатых, а зь бедных. Фактычна падатак на беднасьць увялі. Заробкі — 200 рублёў. Што можна за іх купіць? Трэба, каб было хаця б 400, тады можна было б плаціць за камуналку, харчаваньне, за школу для дзяцей», — кажа пенсіянерка ў Рагачове.
Іншая пара сталага ўзросту дадае: «Мы заслужылі годнае жыцьцё, па 40 год працавалі. Цяпер атрымліваем капейкі, але ж колькі трэба аддаць на мэдыкамэнты, яны вельмі дарагія. Калі ня купіш — ногі працягнеш. Дзеці не ў стане ўтрымліваць нас, мы ім яшчэ дапамагаем, аддаем пэнсію».
Калёна ў Рагачове рушыла на плошчу дзе ужо каля 100 чалавек сабралася. Зараз аб'яднаюцца #дармаеды https://t.co/ZSEPBod5yK
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.3.2017