Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Няправільна, што беларускую гісторыю прысвойваюць іншыя дзяржавы


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў 20 студзеня, што беларускую гісторыю прысвойваюць сабе многія іншыя дзяржавы.

Гэта адбылося пасьля цырымоніі адкрыцьця ў цэнтры Менску мэмарыяльнай дошкі на месцы разьмяшчэньня ў 1919 годзе Камісарыяту па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, піша БелаПАН.

«Напрыклад, я лічу, што абсалютна няправільна, калі Ігната Дамейку ў Чылі і Тадэвуша Касьцюшку ў ЗША ўспрымаюць як прадстаўнікоў іншай дзяржавы, — сказаў Макей. — Таму мы проста абавязаныя зрабіць так, каб беларуская гісторыя была напісаная аб’ектыўна, каб бачылі, што карані беларускай дзяржавы ідуць далёка ў мінулае і што нам ёсьць чым ганарыцца».

Паводле яго слоў, у Міністэрства замежных спраў ёсьць дамоўленасьць аб сустрэчы ў бліжэйшы час з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук.

«Мы будзем гаварыць ня толькі пра пытаньні эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяньня, але і пра пытаньні ўзаемадзеяньня па гістарычнай тэматыцы. Лічу, што мы павінны зрабіць так, каб гісторыя наша была аб’ектыўная, каб наш народ бачыў, што мы зьяўляемся дзяржавай зь вялікімі даўнімі традыцыямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG