Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэры ў Кіеве паставілі намёты. Улады абяцаюць не разганяць


Штурханіна ў час акцыі пратэсту 17 кастрычніка
Штурханіна ў час акцыі пратэсту 17 кастрычніка

Каля 6 тысяч людзей ад раніцы 17 кастрычніка мітынгавалі пад Вярхоўнай Радай Украіны ў Кіеве. Яны патрабавалі скасаваць дэпутацкую недатыкальнасьць, стварыць Антыкарупцыйны суд і ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства.

Мітынг ладзіла партыя «Рух нових сил» грузіна Міхаэла Саакашвілі, яе падтрымалі «Батьківщина» Юліі Цімашэнкі, «Самопоміч» львоўскага мэра Андрэя Садовага, «Демальянс» і «Національний корпус».

Двойчы адбываліся сутычкі і штурханіна пратэстоўцаў з паліцыяй, некалькі чалавек пацярпелі (у тым ліку шпіталізаваныя два праваахоўнікі), некаторыя мітынгоўцы скралі ў паліцыянтаў шчыты. Удзельнікі акцыі таксама закідалі яйкамі дэпутата ад Блёку Пятра Парашэнкі. Пратэстоўцы паставілі намёты, за ноч не разышліся.

Патрабаваньні пратэстоўцаў не былі выкананыя ў дзень пратэсту, але кіраўнік Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій заявіў, што пытаньне дэпутацкай недатыкальнасьці будзе разгледжанае ў адмысловых камітэтах 18 кастрычніка, а ў Вярхоўнай Радзе — 19 кастрычніка.

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Сяргей Князеў заявіў, што сілавікі ня будуць зносіць намётавае мястэчка пратэстоўцаў, але будзе працягваць гарантаваць бясьпеку ў час масавых акцыяў і бясьпеку працы Вярхоўнай Рады. Таксама ён заявіў, што паліцыя «ня хоча паўтараць памылак папярэднікаў» і «хоча забясьпечыць волевыяўленьне грамадзянаў».

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG