У Магілёве на адкрыцьці міжнароднага турніру па спартовай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Сьвятланы Баітавай не было сьцяга Ўкраіны. Спаборніцтвы праходзяць у Палацы гімнастыкі.
У абвестках дыктара назва гэтай краіны таксама ня згадвалася. Між тым напярэдадні спаборніцтва афіцыйна паведамлялася, што будзе і ўкраінская каманда.
Трое гімнастаў з Данецку прайшлі асобнай калёнай без аніякай дзяржаўнай сымболікі. Сьцяг Украіны забытым прастаяў ля сьцяны за сьпінамі спартоўцаў усю цырымонію адкрыцьця.
Пра гэта паведаміў чытач сайта Свабоды, які даслаў і фота са сьцягам.