Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пойдзе на выбарчыя рэформы?


16 лютага адбудзецца першае пасяджэньне міжведамаснай экспэртнай групы па вывучэньні рэкамэндацыяў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ, сфармуляваных па выніках прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Пра гэта 12 лютага паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына адразу пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна сказала, што экспэртная група будзе створаная ўжо сёньня і будзе працаваць пад кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму.

«Аднак магу сказаць, што гаворка ня можа ісьці ў бліжэйшы час аб зьмене выбарчага закону. Прапановы будуць рэалізоўвацца шляхам удасканаленьня правапрымяняльнай практыкі, якая вызначаецца мэтадычнымі тлумачэньнямі Цэнтравыбаркаму», — падкрэсьліла старшыня ЦВК.

Ці можна правесьці ў верасьні 2016 году парлямэнцкія выбары ў Беларусі адносна дэмакратычна безь зьмяненьня выбарчых законаў? — спыталася Свабода ў сустаршыні афіцыйна не зарэгістраванай грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі.

Віктар Карняенка
Віктар Карняенка

«Можна. Скажу так: паводле дзейнага на сёньня заканадаўства, напрыклад, у Швэцыі можна правесьці абсалютна дэмакратычныя выбары. Але ў беларускіх уладаў няма волі да паляпшэньня сытуацыі.

Што можна зрабіць праз пастановы ЦВК, не зьмяняючы заканадаўства? Можна ўключыць прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя камісіі. Можна арганізаваць празрысты падлік галасоў, чаго няма на сёньня. І, урэшце, ня трэба прымушаць выбарцаў галасаваць датэрмінова, нахабна парушаючы іх канстытуцыйнае права.

Вось на гэтых галоўных рэчах і базуюцца ўсе парушэньні».

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за верасень 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG