Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: калі захачу, зноў стану прэзыдэнтам, нават калі ўвесь сьвет выступіць супраць

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не паддасца ніякаму ціску і пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах, «калі гэтага захоча».

На прэс-канфэрэнцыі па выніках пасяджэньня Вышэйшага эўразійскага эканамічнага савета Лукашэнка абрынуўся на расейскіх палітолягаў і журналістаў, якія, па яго словах, заяўляюць, што «ў Лукашэнкі 2015 год асаблівы — прэзыдэнцкія выбары, таму ёсьць шанец і магчымасьць яго „адстроіць“».

«Супакойцеся, спадары, Лукашэнка ня той чалавек, якога можна „адстроіць“. Ён ужо прэзыдэнцкага хлеба наеўся. Нават у самых горшых сытуацыях я пакутаваць ня буду. Але „адстройваць“ мяне можа толькі беларускі народ», — сказаў ён.

«Нават калі ўвесь сьвет выступіць сёньня супраць Лукашэнкі, ён усё роўна стане прэзыдэнтам, калі ён гэтага захоча», — заявіў кіраўнік Беларусі.

«Мы сюды не прыехалі з працягнутай рукой»

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прыехаў у Маскву ня з мэтай «нешта адціснуць, адшчыкнуць ад Расеі»:

«Некаторыя СМІ заявілі, што вось, бачыце, саюзьнікі хочуць нешта ў дадзенай сытуацыі, прыехаўшы ў Маскву, адціснуць, адшчыкнуць ад Расеі. Па-першае, ніхто сюды проста так не прыехаў. Гэта было ўзгоднена з кіраўніком расейскай дзяржавы, які зьяўляецца ініцыятарам Мытнага саюзу ў цяперашнім яго выглядзе. Мы яго падтрымліваем і будзем падтрымліваць. Можа, нехта і хоча нешта сёньня адшчыкнуць ад Расеі, запатрабаваўшы ў складаныя часы нешта ад яе, але не Беларусь. Таму не пераводзьце, калі ласка, стрэлкі на Беларусь. Мы сюды не прыехалі з працягнутай рукой».

Ён дадаў, што калі расейцам будзе нешта трэба і Беларусь на нешта здольная, то заўсёды падставіць сваё плячо.

«Усе пакутавалі, што Пуцін ня будзе сустракацца з Лукашэнкам. Не пакутуйце! Мы з Уладзімерам Уладзімеравічам абмеркавалі ўвесь комплекс праблем, зьвязаных зь беларуска-расейскімі адносінамі. Ён не такі ўжо і складаны. Калі прэзыдэнты бяруцца за гэты комплекс, ён заўсёды вырашаўся. Мы ня першы год працуем прэзыдэнтамі. Вырашаюцца гэтыя праблемы і сёньня. Ня трэба вакол гэтага ствараць ажыятаж», — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

«Абмежавалі пастаўкі бяз згоды Пуціна»

Лукашэнка заявіў, што абмежаваньне паставак беларускіх тавараў у Расею праходзіла бяз згоды Пуціна. Ён адзначыў, што Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні на пастаўку прадукцыі і насуперак усім міжнародным нормам забараніў транзыт тавараў зь беларускай тэрыторыі:

«Гэта ўсё зроблена ў аднабаковым парадку безь якіх-небудзь кансультацый, абмінаючы Эўразійскую эканамічную камісію! Больш за тое, як стала вядома ў выніку сёньняшніх перамоваў з Уладзімерам Уладзімеравічам, і безь ягонай згоды».

«Журналісты пачынаюць абражаць».

«Самае страшнае і недапушчальнае, калі журналісты брацкіх краін у адзіным саюзе пераходзяць на асобы і пачынаюць абражаць».

«Вось гэта нецярпіма! Гэта самае ганебнае з боку журналістаў, калі яны пераходзяць на асабістыя пытаньні і пачынаюць абсмоктваць і абмываць тое, чаго няма на самай справе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG