Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Мітынг прадпрымальнікаў у Менску

Несанкцыяваны мітынг прадпрымальнікаў прайшоў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сабралася каля 200 чалавек. Спроба затрыманьняў не ўдалася.

11:18 22.2.2016

Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў зьбіраюцца на несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Менску сёньня, 22 лютага. Пачатак а 12-й гадзіне. Цяпер яны патрабуюць ня толькі скасаваньня ўказу №222: некаторыя патрабуюць адстаўкі ўраду, у тым ліку прэм’ера Кабякова, міністра эканомікі Зіноўева і міністра па падатках і зборах Налівайкі, , якія "цьвёрда адстойваюць указ №222".

11:31 22.2.2016

На мітынг наўрад ці выйдуць прадстаўнікі ўладаў — прынамсі, яны не выходзілі да народу на мітынг тыдзень таму, не анансавалі і ўдзел у сёньняшнім. Але таксама на мітынг ня пойдзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня "Пэрспэктыва" Анатоль Шумчанка. Ён тлумачыў гэта тым, што яго пры першай нагодзе кінуць за краты.

«Рана ці позна ўлады мяне ўсё роўна пасадзяць, але гэта ня значыць, што туды трэба імкнуцца ўсімі сіламі!», — пісаў Шумчанка пра свой удзел у перамовах з уладамі і няўдзел у мітынгу.

11:38 22.2.2016

Статкевіч прапануе пайсьці да пачатку мітынгу да Адміністрацыі Лукашэнкі, Лябедзька дае карысную параду: браць тэрмасы, бо халодна.

11:50 22.2.2016

Улады кажуць, прадпрымальнікі ўсё больш выходзяць на працу, незважаючы на ўказ №222. А фоты з рынкаў па ўсёй краіне кажуць крыху пра іншае.

11:57 22.2.2016

Дарэчы, нашую трансьляцыю, калі вам зручна, можаце глядзець і на Facebook:

12:01 22.2.2016

Некалькі дзясяткаў чалавек стаяць каля выхаду з мэтро — магчыма, гэта тыя нешматлікія, хто ўжо прыйшоў на мітынг. Пакуль надвор’е і сытуацыя на дарогах не спрыяюць мітынгоўцам.

12:12 22.2.2016

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG