Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будоўлю ў Курапатах амаль разабралі. Фота зьверху


Будоўля ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», параўнаньне 27 лютага і 2 сакавіка
Будоўля ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», параўнаньне 27 лютага і 2 сакавіка

Каля будаўнічай пляцоўкі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» 12-ы дзень стаіць кругласутачная варта. Лёс лягеру будзе вырашаны на мітынгу 3 сакавіка ці ў найбліжэйшыя дні, ён залежыць ад дзеяньняў забудоўніка і ўладаў. Забудоўнікі на сустрэчы са Зьмітром Дашкевічам заявілі, што будавацца ля Курапатаў ужо ня хочуць, але гарадзкія ўлады ад ідэі забудовы пляцоўкі не адмаўляліся

Але ўласна ад будоўлі, якую вяло ТАА «Белрэканструкцыя» мала чаго засталося: плот, крыху будаўнічых матэрыялаў і раскапаная зямля. Актывісты чакаюць, што на наступным тыдні будзе зьнесены плот, упарадкаваная тэрыторыя, пасаджаныя дрэвы — тады можна будзе разьбіраць лягер і талакой прыбрацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG