У 12-м туры Чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ ў хатняй гульні разграміла “Крумкачоў” зь лікам 5:0. На выправу ў Барысаў прыехалі дзьве сотні заўзятараў “Крумкачоў”. А падтрымку БАТЭ забясьпечвалі ў тым ліку два сэктары вайскоўцаў. Атмасфэра матчу ў рэпартажы Свабоды.