Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі сталі рабіць менш абортаў наагул, але часьцей — па-за лякарнямі


Паводле статыстыкі Мінздароўя Беларусі, за 2016 год беларускі зрабілі 13,9 тысячы абортаў, зь іх 4639 (кожны трэці) — па-за арганізацыямі аховы здароўя.

Дзесяць год таму беларускі рабілі ў 2,5 раза болей абортаў – на 2006 год налічылі 35,1 тысячы. Колькасьць абортаў па-за мэдычнымі арганізацыямі з таго часу зьменшылася ўдвая, але доля «пазамэдычных» абортаў вырасла з 23,1% да 33,4%.

На тысячу жанчынаў фэртыльнага (дзетароднага) узросту, а гэта 15–49 год, цяпер прыпадае 6,2 аборта, калі дзесяць год таму прыпадала 13,4. На 100 народжаных (жывымі і мёртвымі сумарна) цяпер прыпадае 11,7 аборта, а дзесяць год таму было 36,2.

Найбольшая колькасьць абортаў на 100 родаў зафіксаваная ў 2016 годзе ў Гомельскай і Віцебскай абласьцях – 32,1 і 32,6 адпаведна (з улікам міні-абортаў), а найменей у Менскай – 15,6 (у самім Менску 24,2).

Падчас абортаў у арганізацыях аховы здароўя з 2006 году не памерла ніводная жанчына.

У Беларусі пэрыядычна ходзяць чуткі пра забарону абортаў, існуе афіцыйны дакумэнт аб намерах скарачаць іх колькасьць. Праціўнікі абортаў кажуць пра забойства як злачынства і грэх, прыхільнікі права на аборт – аб праве распараджацца ўласным целам.

Хто і навошта хоча забараніць аборты

Колькі сапраўды зарабляе беларус, у якім узросьце бярэцца шлюбам, колькі мае дзяцей і калі памрэ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG