Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы Беларусі запатрабавалі вызваленьня фігурантаў «справы патрыётаў» пасьля заяваў пра іх катаваньні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шэраг праваабарончых арганізацыяў, у ліку якіх «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і «Салідарнасьць», а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў, апублікавалі супольную заяву з патрабаваньнем аб вызваленьні затрыманых па «справе патрыётаў».

Зварот зьявіўся ў сувязі з заявамі аднаго зь фігурантаў справы Сяргея Кунцэвіча аб катаваньнях у СІЗА КДБ, у тым ліку электрашокерам, а таксама аб зьбіцьці, недапушчэньні адваката, неаказаньні мэдычнай дапамогі. Кунцэвіч паскардзіўся ў Сьледчы камітэт на катаваньні і просіць правесьці праверку.

Праваабаронцы ў заяве патрабуюць зьмяніць усім 14 затрыманым, якія застаюцца за кратамі, меру стрыманьня на не зьвязаную з арыштам, каб прадухіліць далейшыя катаваньні, а таксама патрабуюць праверкі Сьледчага камітэту і Генэральнай пракуратуры ў сувязі з заявамі пра катаваньні, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

Праваабаронцы таксама патрабуюць няўхільна выконваць міжнародныя абавязаньні ў прадухіленьні катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня, якія былі ўзятыя на сябе Рэспублікай Беларусь.

Форум «Свабоду палітвязьням» раней прызнаў палітвязьнямі фігурантаў справы «Белага легіёну», але шмат арганізацыяў, у ліку якіх «Вясна» і БХК, не прызналі затрыманых палітвязьнямі, бо ня маюць дастатковых зьвестак аб абвінавачаньнях і доказах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG