Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік «Патрыёту» Міхалькоў паведаміў, што зь яго і сына зьнялі абвінавачаньні


Мікалай Міхалькоў
Мікалай Міхалькоў

У размове са Свабодай адзін з супрацоўнікаў бабруйскага клюбу «Патрыёт» паведаміў, што кіраўнік клюбу Мікалай Міхалькоў, нядаўна выпушчаны з-пад варты, вярнуўся на працу і паведаміў калегам, што зь яго і ягонага сына Яна зьнятыя абвінавачваньні.

Міхальковых, як і іншых затрыманых у «справе патрыётаў», вінавацілі ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня, наяўнасьці незарэгістраванай зброі ды падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Затрымалі іх 23-24 сакавіка, выпусьцілі Яна 29 красавіка, а Мікалая 18 траўня. Мікалая Міхалькова пасьля вызваленьня яшчэ выклікалі на дадатковыя допыты ў Менск.

Цяпер Мікалай Міхалькоў прыступіў да сваёй працы ў клюбе па месцы жыхарства «Спадарожнік» пры бабруйскім Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі. Часткай «Спадарожніка» й ёсьць вайскова-спартовы клюб «Патрыёт».

Шыдлоўская: пра гэта казаць як пра факт пакуль рана

Ніна Шыдлоўская
Ніна Шыдлоўская

«Да мяне таксама дайшлі зьвесткі, што нібыта з абодвух Міхальковых зьнялі абвінавачаньні, але пра гэта казаць як пра факт пакуль рана. Адвакат гэта цяпер высьвятляе, яму трэба пагаварыць са сьледчым, таму пачакаем з высновамі», — паведаміла карэспандэнту Свабоды грамадзкая прадстаўніца сем’яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG