Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў застаўся задаволеным правалам плянаў пяцігодкі


Андрэй Кабякоў. Фота з архіва БелТА/ТАСС
Андрэй Кабякоў. Фота з архіва БелТА/ТАСС

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў 19 чэрвеня ў перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што агульны вынік «чацьвёртай пяцігодкі» (2011-2015 гады) станоўчы.

Як нагадвае прэм’ер, валавы ўнутраны прадукт за пяць год вырас на 5,9%, урад «цалкам выканаў сацыяльныя абавязальніцтвы перад грамадзянамі». І хоць зарплаты за пяць год сталі меней у даляравым эквіваленце, «рэальная зарплата вырасла на 41,5% з улікам інфляцыі», кажа ён.

Праблемы жа ўзьніклі «у сувязі зь вядомымі абставінамі, перадусім зьвязанымі з нашымі асноўнымі гандлёва-эканамічнымі партнэрамі», сьцьвярджае прэм’ер:

«Ну і, напэўна, ёсьць тыя пытаньні, дзе мы недапрацавалі, – дадаў ён. – Дарэчы, гэта ёсьць таксама ў праграме. Там сказана пра недахопы нашых кіраўніцкіх рашэньняў, якія прывялі да таго, што вынікі апынуліся менш, чым маглі б быць».

Сапраўды, абнаўленьне сыстэмы кіраваньня эканомікай ёсьць сярод шэрагу абяцаньняў праграмы на «пятую пяцігодку». Тая ж праграма абяцае да 2020 года рост ВУП на 12-15%, зьніжэньне інфляцыі да 5% і спыненьне росту цэнаў, бездэфіцытны бюджэт, рост экспарту на чвэрць, падвышэньне працягласьці жыцьця на 5 год і многае іншае.

У новай праграме таксама прызнаецца, што ніводны з плянавых паказьнікаў мінулай праграмы ня выкананы. Ды прызнаецца не наўпрост: пералічваюцца 13 правалаў і 8,5 дасягненьняў, сярод якіх няма пункту «нічога ня выканана», ды ёсьць табліца з параўнаньнем плянаў і вынікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG