Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі Viber створаць канкурэнта Uber у Менску і Нью-Ёрку


Сэрвіс абяцае больш шчодрае стаўленьне да кіроўцаў і мноства ўнікальных функцыяў, але пакуль толькі наймае кіроўцаў на тэст у Нью-Ёрку.

Ігар Магазіньнік і Тальмон Марка, заснавальнікі беларуска-ізраільскага мэсэнджэра Viber, створаць праграму выкліку таксі пад назвай Juno, апавёў Марка ў інтэрвію Forbes.

Сайт сэрвісу пакуль амаль пусты, але, паводле зьвестак Forbes, у Нью-Ёрку ўжо адбыўся «таемны запуск» Juno, у межах якога кіроўцаў спрабуюць заахвоціць перавагамі над падобнымі сэрвісамі Uber, Lyft і Gett. Замовіць таксі праз Juno пакуль нельга. Стваральнікі сэрвісу толькі плоцяць кіроўцам у Нью-Ёрку па $25 за тое, што тыя далучаюцца да праекту, езьдзяць сваімі звычайнымі маршрутамі, трымаючы ўключанай праграму Juno, якая зьбірае зьвесткі пра маршруты, паводзіны на дарозе, актыўнасьць удзень і ўночы.

Марка кажа, што сэрвіс, які пакуль толькі распрацоўваецца, «будзе мець шмат магчымасьцяў, якія будуць адрозьніваць яго ад іншых», абяцае, што ён будзе «этычны, сацыяльна адказны». Асноўным адрозьненьнем павнна быць стаўленьне да кіроўцаў: калі Uber бярэ са сваіх кіроўцаў 20% з кожнай паездкі, Juno будзе браць толькі 10%. Да таго ж для кіроўцаў зарэзэрваваныя 50% акцыяў Juno.

Паводле зьвестак журналіста CBInsights, стартап Магазіньніка і Марка ўжо наняў 10 тысяч квадратных футаў (929 м²) у One World Trade Center у самым цэнтры Нью-Ёрку і ўжо мае каманду інжынэраў з Ізраілю. Але раней у інтэрвію dev.by Магазіньнік і Марка распавядалі пра менскі цэнтар распрацоўкі «таямнічага» на той момант стартапу, для якога ўжо знайшлі 10 чалавек ды зьбіраюцца да канца 2015 году знайсьці яшчэ 30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG