Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка падпісаў указ «Аб Радзе ў разьвіцьці прадпрымальніцтва» і зьмяніў яе склад.
На пасадзе старшыні, якую раней займаў Пётра Пракаповіч, цяпер кіраўнік апарату Савету Міністраў Аляксандар Турчын, а на пасадзе намесьніка — уладальнік «Тытунь-Інвэсту» Павал Тапузідзіс. У ліку чальцоў Рады — эканаміст і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Яраслаў Раманчук, старшыня Банку разьвіцьця Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас, кіраўнік «Амкадору» Аляксандар Шакуцін, дырэктар Парку высокіх тэхналёгіяў і стваральнік БРСМ Усевалад Янчэўскі ды іншыя.
Раманчук паабяцаў у Радзе па разьвіцьці прадпрымальніцтва адстойваць інтарэсы малога і сярэдняга бізнэсу
Цяпер да кампэтэнцыяў Рады адносяцца разгляд і ўзгадненьне (але не прыняцьце) прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, зьвязаных з прадпрымальніцкай дзейнасьцю, прамыя і абавязковыя да разгляду прапановы ва ўдасканаленьні заканадаўства ўраду і Мінэканомікі. Таксама чальцы Рады будуць працаваць у грамадзка-кансультацыйных радах у разьвіцьці прадпрымальніцтва, якія будуць стварацца ў тым ліку пры мясцовых органах улады.