Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нават на чарку не хапае». Як жыве Дрыбін – райцэнтар, які вырас удвая

Дрыбін – цэнтар утворанага ў 1989 годзе раёну. Статус гарадзкога пасёлку атрымаў у сярэдзіне 90-х. Гэта й падштурхнула да разьвіцьця: за гады незалежнасьці насельніцтва тут вырасла на сто адсоткаў – і гэта самы лепшы паказьнік з усіх райцэнтраў краіны.

Дрыбін знаходзіцца на Магілёўшчыне, каля беларуска-расейскай мяжы. У 1992 годзе тут жылі 1,5 тысячы жыхароў, у 1997 – 2,5 тысячы, цяпер – амаль 3 тысячы, але ў апошнія гады насельніцтва скарачаецца.

Мястэчка ўпершыню згадваецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1660 годзе каля яго войскі нашага земляка Паўла Яна Сапегі перамаглі расейцаў. У 1708 годзе ўсходнія суседзі адпомсьцілі ды спалілі Дрыбін. У склад Расеі – спачатку імпэрыі, а затым РСФСР – ён уваходзіў на працягу 150 гадоў.


XS
SM
MD
LG