«Унівэр — праца — магістратура» — гэты жыцьцёвы плян Ігару, найверагодней, давядзецца памяняць. Новы закон аб адтэрміноўках ад службы ў войску можа адкласьці заняткі навукай на год.
Сотні жыхароў гістарычнага цэнтру Барысава — другога па значнасьці гораду Менскай вобласьці — ня маюць дома вады й мыюцца ў лазьні. Яны карыстаюцца ямнай прыбіральняй і гатуюць есьці ў печы або на газе з балёна.
Рэпартаж з Шаркаўшчыны, цэнтру самага беднага раёну Беларусі
Дрыбін – цэнтар утворанага ў 1989 годзе раёну. Статус гарадзкога пасёлку атрымаў у сярэдзіне 90-х. Гэта й падштурхнула да разьвіцьця: за гады незалежнасьці насельніцтва тут вырасла на сто адсоткаў – і гэта самы лепшы паказьнік з усіх райцэнтраў краіны.
Дуброўна — 7-тысячны горад на Віцебшчыне — з 1993 году страціў 29% насельніцтва. Гэта найгоршы паказчык сярод усіх райцэнтраў.