Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ператрусу Ігара Казьмерчака апыталі ў якасьці «сьведкі» па справе вырабу фальшывых грошай


Ігар Казьмярчак
Ігар Казьмярчак

Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы.

Гутарка з прадстаўніком сьледчага камітэту Станіславам Барысёнкам адбылася праз тры дні пасьля ператрусу ў офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў, кажа актывіст:

«Пра выраб фальшывай купюры наміналам 5 рублёў, якая нібыта стала падставай для налёту на офіс, я нічога ня ведаю. Мне не зразумела, якая сувязь паміж несапраўднай купюрай, якую знайшлі ў адным з банкаў на вуліцы Камсамольскай, і нашым офісам на вуліцы Чырвонаармейскай, які месьціцца за некалькі кілямэтраў, на другім беразе Дняпра. Паводле сьледчых, ператрус, які прайшоў у нас 6 красавіка, зьвязаны з тым, што ў офісе ёсьць капіравальная тэхніка. Дык ці мала дзе яна ёсьць? Але з офіса вывезьлі працэсары, ноўтбук, друкаркі, фарбы да іх. Паводле пратаколу апытаньня, які вёў сьледчы Станіслаў Барысёнак, я зьяўляюся сьведкам. Сьведкам чаго, я так і не зразумеў».

У Ігара Казьмерчака ўзялі падпіску аб неразгалошваньні акалічнасьцяў справы. Але актывіст па-ранейшаму пэўны, што ператрус на офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў зьвязаны з «Маршам недармаедаў», які мае пачацца на цэнтральнай плошчы Воршы а 13 гадзіне 12 сакавіка.

Колькі чалавек прыйдзе на марш, Ігар Казьмярчак прагназаваць не бярэцца:

«Цяжка сказаць, як зрэагуюць людзі на тое, што Дэкрэт № 3 замарожаны. Хаця ўсё разумеюць: „замарожаны“ — яшчэ ня значыць „скасаваны“. Да ўсяго, у Воршы вельмі даўно не было вулічных масавых акцыяў — бадай што з „рэвалюцыі маўклівага пратэсту“, калі на той самай плошчы зьбіралася да сотні чалавек. Таму прадказаць нічога нельга».

Тым часам па сацыяльных сетках распаўсюджваюцца абʼявы пра марш. І на прадпрыемствах гораду, паводле зьвестак аршанцаў, робяцца папераджальныя захады: у шэрагу ўстановаў на бліжэйшую нядзелю заплянаваныя «суботнікі», а дзе-нідзе работнікаў папярэджваюць наўпрост: калі заўважаць на акцыі пратэсту, то звольняць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG