Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помста Лукашэнку: Femen пацьвердзіла датычнасьць да акцыі з голымі грудзямі


У твітэры жаночага руху Femen зьявілася паведамленьне «Femen супраць Лукашэнкі» са спасылкай на навіну пра тое, што аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях.

«Зь ёю пакуль няма сувязі, мы ня ведаем, дзе яна. Шукаем з адвакатам, — паведаміла Свабодзе кіраўніца руху Ганна Гуцал. — Рух Femen такім чынам выказаў сваё стаўленьне да візыту беларускага дыктатара ва Ўкраіну. Сотні ўкраінцаў загінулі і працягваюць гінуць за дэмакратыю і свабоду Ўкраіны, але сёньня на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і душыць усялякае іншадумства».

Femen з адвакатамі шукаюць калегу, якая зладзіла акцыю на сустрэчы Парашэнкі з Лукашэнкам

Падобныя акцыі Femen часта ладзіць у сувязі з палітычнымі або грамадзкімі падзеямі. Актывісткі ладзілі ў 2011 годзе топлес-акцыю ў тым ліку пад дзьвярыма беларускага КДБ, адна з жанчын выступала ў ролі Аляксандра Лукашэнкі. Пазьней актывісткі заяўлялі, што беларускія праваахоўнікі іх зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе. Таксама актывісткі ладзілі ў Кіеве «Начную атаку на Лукашэнку» ў 2013 годзе.

Femen: Пратэст голай жанчыны — самая моцная аплявуха для Лукашэнкі

Відэа: Аголеная жанчына — Лукашэнку: «Жыве Беларусь!» і «Стоп дыктатуры»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG