Рух «Форум 50 %», які выступае за роўнае прадстаўніцтва мужчын і жанчын у органах улады, правёў у Празе акцыю, якая мелася прыцягнуць увагу да таго, што ў парлямэнт Чэхіі балятуецца занадта мала жанчын.
Удзельнікі «Форуму 50 %» вырашылі пайсьці па шляху ўкраінскіх Femen і для прыцягненьня ўсеагульнай увагі агаліцца. Аднак гледачы, якія прыйшлі на мерапрыемства, былі расчараваныя. Замест жанчын да пояса разьдзеліся актывісты-мужчыны.
Жанчыны-актывісткі, цалкам апранутыя, абмежаваліся плякатамі. У часе хэпэнінгу гучалі заклікі да завяршэньня чэскай «палітычнай сэкс-місіі» і палітычнага панаваньня мужчын.
Паводле Дэпартамэнту статыстыкі, жанчыны складаюць 26,91% кандыдатаў, на папярэдніх выбарах іх было 27,16%.
Бліжэйшыя парлямэнцкія выбары пройдуць у Чэхіі 25-26 кастрычніка. Паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы будзе абрана 200 дэпутатаў парлямэнту.