Падчас адкрыцьця цырымоніі падпісаньня сумесных дамоваў паміж Беларусьсю і Ўкраінай у залю выбегла жанчына з крыкамі «Жыве Беларусь» і такім жа надпісам на аголеных грудзях. Цягам 10 сэкундаў яе вывелі ахоўнікі, цырымонія працягнулася.
Празь лічаныя хвіліны ў залі стала кепска аднаму з удзельнікаў паседжаньня, кіраўніку дзяржаўнай памежнай службы Віктару Назаранку, мужчыну на руках вынесьлі з пакою.
Femen пацьвердзіла датычнасьць да акцыі з голымі грудзямі перад Лукашэнкам і Парашэнкам:
«Зь ёю пакуль няма сувязі, мы ня ведаем, дзе яна. Шукаем з адвакатам, — паведаміла Свабодзе кіраўніца руху Ганна Гуцал. — Рух Femen такім чынам выказаў сваё стаўленьне да візыту беларускага дыктатара ва Ўкраіну. Сотні ўкраінцаў загінулі і працягваюць гінуць за дэмакратыю і свабоду Ўкраіны, але сёньня на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і душыць усялякае іншадумства».
Femen з адвакатамі шукаюць калегу, якая зладзіла акцыю на сустрэчы Парашэнкі з Лукашэнкам
Падобныя акцыі Femen часта ладзіць у сувязі з палітычнымі або грамадзкімі падзеямі. Актывісткі ладзілі ў 2011 годзе топлес-акцыю ў тым ліку пад дзьвярыма беларускага КДБ, адна з жанчын выступала ў ролі Аляксандра Лукашэнкі. Пазьней актывісткі заяўлялі, што беларускія праваахоўнікі іх зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе.
Таксама актывісткі ладзілі ў Кіеве «Начную атаку на Лукашэнку» ў 2013 годзе.
Femen: Пратэст голай жанчыны — самая моцная аплявуха для Лукашэнкі
Актывістка Femen знайшлася: дае сьведчаньні ў кіеўскай паліцыі
«Сэкстрэмістка» Анжэліна Дыяш трапіла да Лукашэнкі па журналісцкім пасьведчаньні