Беларусь і Расея ўрэгулявалі праблемнае пытаньне ў сфэры паставак энэрганосьбітаў.
Пра гэта было дакладзена Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.
«Я ўчора пазнаёміўся з дакладам ураду па нафтагазавых пытаньнях з Расейскай Фэдэрацыяй. Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаныя і нам удалося выйсьці на падпісаньне адпаведнага дакумэнту; праблемныя пытаньні, прынамсі на ўчорашні дзень, былі ўзгодненыя і зьнятыя», – сказаў ён.