Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недапастаўка расейскай нафты вядзе да павышэньня кошту беларускай прадукцыі — Зіноўскі


Уладзімер Зіноўскі, архіўнае фота
Уладзімер Зіноўскі, архіўнае фота

Недастатковыя пастаўкі расейскай нафты нэгатыўна адбіваюцца на эканоміцы Беларусі, заявіў 9 кастрычніка ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі.

Як перадае БЕЛТА, Зіноўскі сказаў, што «недапастаўка нафты бізнэсам Расейскай Фэдэрацыі не дазволіць нам стварыць тую колькасьць нафтапрадуктаў, якія мы маглі спажыць у сябе і прадаць на экспарт. Безумоўна, гэта адбіваецца на разьвіцьці нашай эканомікі».

Міністар нагадаў таксама пра газавую праблему: «Калі б у нас цана была такая, як мы дамаўляліся раней, і гэта было зафіксавана ў пратаколе з Расейскай Фэдэрацыяй».

Зіноўскі дапускае, што цана пакуль можа ня быць роўнадаходнай.

«Але яна павінна быць справядлівай, той, пра якую мы дамовіліся. На жаль, гэтага пакуль не адбываецца», — падкрэсьліў ён.

Уладзімер Зіноўскі канстатаваў, што нявырашанасьць газавай праблемы ў ліку іншых фактараў вядзе да павелічэньня сабекошту вырабленай у Беларусі прадукцыі.

«Гэта, на жаль, пакуль не дазваляе нам выйсьці на тыя парамэтры ў 2016 годзе, якія мы прагназавалі», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG