Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзіцячым госьпісе адбыўся дабрачынны кірмаш і стартаваў флэшмоб «Добры капялюш». ФОТА

3 кастрычніка ў Бараўлянах прайшоў дабрачынны кірмаш. На ім можна было купіць купіць сувэніры, каб падтрымаць Беларускі дзіцячы госьпіс.

Наведнікаў запрашалі паўдзельнічаць у флэшмобе «Добры капялюш» — сфатаграфавацца ў капелюшы і з тэгам #HatsOn4CPC выкласьці фота ў сацыяльныя сеткі, каб зьвярнуць увагу людзей на праблемы дзіцячых госьпісаў.

Акцыя «Добры капялюш» працягнецца ўвесь наступны тыдзень. Здымкі ў капелюшах — сапраўдных і выразаных з паперы — выкладаюць з тэгам #HatsOn4CPC кожны год да Міжнароднага дня паліятыўнай мэдыцыны, які адзначаецца ў другую суботу кастрычніка.

Тэг расшыфроўваецца як Hats on for Children’s Palliative Care — капелюшы для дзіцячай паліятыўнай дапамогі. Капялюш выбраны як сымбаль клопату і цеплыні.

XS
SM
MD
LG