Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч пайшоў на саступкі

абноўлена

Украінскі прэзыдэнт абяцае перафарматаваць урад Азарава, зьмяніць законы 16 студзеня і амніставаць усіх, хто «не ўчыніў цяжкіх злачынстваў». Такія заявы ён зрабіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


10:08 24.1.2014

Двум рэгіяналам забаранілі ўезд у ЗША

Журналістка «Голасу Амэрыкі», ўдава журналіста Георгія Гангадзэ Міраслава паведаміла, што дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Алене Бандарэнка і Ўладзіміру Олійнык забаронены ўезд у ЗША.
10:09 24.1.2014
10:15 24.1.2014
У Чаркасах пасьля штурму абласной дзяржадміністрацыі, у якой брала ўдзел больш за 300 чалавек, 58 чалавек дастаўленыя ў Сасноўскі раённы аддзел унутраных спраў.
10:20 24.1.2014

Крохкае замірэньне на Грушэўскага


На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, якая была эпіцэнтрам сілавога супрацьстаяньня дэманстрантаў і сілавікоў ад 19 студзеня, ужо амаль суткі працягваецца крохкае перамір’е.

Яно пачалося каля 11:00 у чацьвер, калі аб спыненьні баявых дзеяньняў на час перамоваў з прэзыдэнтам Януковічам дамовіўся лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко.
Перамір’е захоўвалася і пасьля таго , як перамовы з уладамі завяршыліся без відавочнага прагрэсу.

Нягледзячы зацішша, каардынатары дэманстрантаў заклікаюць пратэстоўцаў захоўваць пільнасць і нагадваюць пра лёс 12 іх калегаў, якіх «беркутаўцы» схапілі ўчора, калі перамір’е ўжо адбывалася.
10:31 24.1.2014

Зачыстка ў Чаркасах


Як перадае УНІАН, міліцыянты прачэсваюць дваравыя тэрыторыі ў кварталах вакол аблдзяржадміністрацыі і затрымліваюць усіх маладых людзей у цэнтры горада.

Затрыманых заводзяць у разгромленае фае аблсавету. Адгэтуль іх аўтазакамі адвозяць у райадзьдзелы міліцыі Чаркас. Таксама ў затрыманьні ўдзельнічаюць аўтапатрулі міліцыі.
10:37 24.1.2014
Сёньня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Беларусі гатовае надаць консульскую дапамогу сваякам Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў 21 студзеня на барыкадах у Кіеве.
Пры гэтым на дадзены момант МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.
11:05 24.1.2014

Пратэсты ў рэгіёнах Украіны


View Захоп адміністрацыяў у рэгіёнах Украіны in a larger map

11:10 24.1.2014

Дэманстранты перакрылі дарогу


Як паведамілі агенцтву УНІАН у дэпартамэнце грамадзянскай абароны Львоўскай вобласьці, 23 студзеня ў 22.35 на ўездзе ў горад Новаяварыўск на трасе Львоў— Кракавец каля 130 чалавек распачалі спробу перакрыць дарогу. Па цэнтры дарогі былі запаленыя аўтамабільныя шыны. Пажарных яны не падпускалі.

Людзі не вылучаюць патрабаваньняў, выкрыкваюць нацыяналістычныя лёзунгі. З абодвух бакоў дарогі сабралася каля 30 фур, якія не могуць працягваць рух.

Украінская апазыцыя заклікае да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта.
11:14 24.1.2014
Барыкады каля Абласной дзяржаўнай адміністрацыі ў Роўне
Барыкады каля Абласной дзяржаўнай адміністрацыі ў Роўне
11:34 24.1.2014
У Чарнаўцах адбываецца штурм будынку дзяржадміністрацыя, выламаныя бакавыя дзьверы. Прыблізно 500 чалавек дамагаюцца адстаўкі яе старшыні Міхайла Папіева.
12:32 24.1.2014

«Свабода» заявіла, што знайшла таго, хто аддаваў загад страляць


У партыі «Свабода» сьцьвярджаюць, што даведаліся, хто менавіта аддаваў загады «Беркута» страляць у людзей на вуліцы Грушэўскага. Яны назвалі імя начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекіміліцыі Кіева.

Сьцьвярджаецца, што 22 студзеня 2014 ўдалося зьняць на відэа чалавека, які «аддаваў загады« Беркуту», у выніку чаго загінулі 4 чалавека.
12:34 24.1.2014
12:34 24.1.2014
12:46 24.1.2014
Януковіч паставіў кіраўніком сваёй адміністрацыі «ястраба»
12:47 24.1.2014

Барыкадны Кіеў: Падборка фатаздымкаў з вуліцаў Кіева за гэты тыдзень


13:52 24.1.2014

З «Беркута» пачалі звальняцца


Частка вайскоўцаў «Беркута» напісала рапарты на звальненьне. Пра гэта заявіў журналістам тэлеканала “1+1” адзін з сілавікоў. Гаворка ідзе пра сілавікоў, якіх заблякавалі ў Львове. З тэрыторыі батальёна «Беркута» выйшлі пяцёра спэцназаўцаў.

Па словах аднаго з іх, ён напісаў рапарт аб звальненьні. Ён адзначыў, што сярод байцоў львоўскага «Беркута» ён не адзіны, хто падаў рапарт: «Многія напісалі».
14:11 24.1.2014

У Луцку бойка спэцназу і дэманстрантаў


У Луцку ля Валынскай абласной адміністрацыі адбылася бойка мітынгоўцаў са спэцназам. Людзі патрабуюць адстаўкі губэрнатара Клімчука. Апошні выйшаў да людзей і абяцаў пайсьці ў адстаўку, калю людзі разыдуцца.
14:13 24.1.2014
На Майдан прыйшла калёна жанчын, маці затрыманых актывістаў і маці былых салдат. Мітынгоўцы спачатку не пусьцілі іх занадта блізка да шэрагаў спэцназу. Але потым яны ўсё ж прайшлі да самых шчытоў «Беркуту».

14:30 24.1.2014
Маці затрыманых вярнуліся ад шэрагаў «Беркуту». На барыкадзе іх вітаюць словамі: «Малайцы!», «Дзякуем!»
14:32 24.1.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG