Сёньня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Беларусі гатовае надаць консульскую дапамогу сваякам Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў 21 студзеня на барыкадах у Кіеве.
«Консульскія супрацоўнікі гатовыя аказаць усю неабходную дапамогу і зрабіць адпаведныя консульскія дзеяньні», — заявіла «Інтэрфаксу» намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.
Ваньшына адзначае, што на дадзены момант МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.
Учора ў МУС Украіны пацьвердзілі факт гібелі Жызьнеўскага ад паляўнічай кулі ў сэрца.
Раней Ніна Жызьнеўская, маці Міхаіла, заяўляла Свабодзе: паколькі цела яе сына было знойдзена без дакумэнтаў, праваахоўныя органы Ўкраіны не дазваляюць перавезьці яго ў Беларусь.
Тым часам у сеціве ідзе збор сродкаў для сям’і Міхаіла Жызьнеўскага.