16:41
24.1.2014
Літва прымае на лячэньне пацярпелых на Эўрамайдане
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце «скрайне строга асудзіла выкарыстаньне брутальнай сілы ў Украніе, асабліва супраць удзельнікаў Эўрамайдана», — паведамляе дарадца прэзыдэнта Ёвіта Нэлюпшэне.
«Ужо ў панядзелак дзесяць пацярпелых на Эўрамайдане прывязуць на лячэньне і рэабілітацыю ў Літву», — паведаміла Нэлюпшэне.
Такое рашэньне было прынятае пасьля сустрэчы прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ з амбасадарам Украіны Валерыем Жаўтэнкам.
16:31
24.1.2014
Кіраўнік рады Валыні напісаў заяву пра звальненьне «дзеля міру на Валыні»
Уладзімер Вайтовіч, які ўзначальваў Валынскую абласную раду, пад ціскам шматтычнага мітынгу напісаў заяву пра звальненьне. Пасьля таго, як старшыня напісаў заяву з фармулёўкай «дзеля міру на Валыні», мітынгоўцы параілі яму цяплей апрануцца перад выхадам на мароз.
У той жа час кіраўнік Валынскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Клімчук выйшаў да людзей і стаў перад імі на калені, тлумачачы, што працуе толькі дзеля іх. Але заявы пра звальненьне не напісаў.
Уладзімер Вайтовіч, які ўзначальваў Валынскую абласную раду, пад ціскам шматтычнага мітынгу напісаў заяву пра звальненьне. Пасьля таго, як старшыня напісаў заяву з фармулёўкай «дзеля міру на Валыні», мітынгоўцы параілі яму цяплей апрануцца перад выхадам на мароз.
У той жа час кіраўнік Валынскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Клімчук выйшаў да людзей і стаў перад імі на калені, тлумачачы, што працуе толькі дзеля іх. Але заявы пра звальненьне не напісаў.
16:28
24.1.2014
У Чарнаўцах пратэстоўцы ўвайшлі ў будынак аблдзяржадміністрацыі
Каля 500 мужчынаў і юнакоў зранку атачылі будынак мясцовай адміністрацыі ў Чарнаўцах. Паведамляецца, што цяпер пратэстоўцы трапілі ў будынак. Два-тры дзясяткі байцоў унутраных войскаў трымаюць абарону, ужываюць сьлезацечны газ.
15:53
24.1.2014
У Львове тысячы чалавек разьвіталіся за закатаваным майданаўцам
24 студзеня ў адной з найбуйнейшых цэркваў Львова прайшла цырымонія разьвітаньня з Юрыем Вярбіцкі, закатаванае цела якога знайшлі пад Кіевам.
На пахаваньні прысутнічаў мэр Львова Андрэй Садовы з жонкай, старшыня Львоўскага аблсавета.
Юрыя Вярбіцкага забілі на 52-м годзе жыцьця. Яго цела са сьлядамі катаваньняў знайшлі ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласьці. Напярэдадні яго выкралі невядомыя з кіеўскай бальніцы.
14:32
24.1.2014
14:30
24.1.2014
Маці затрыманых вярнуліся ад шэрагаў «Беркуту». На барыкадзе іх вітаюць словамі: «Малайцы!», «Дзякуем!»
14:13
24.1.2014
На Майдан прыйшла калёна жанчын, маці затрыманых актывістаў і маці былых салдат. Мітынгоўцы спачатку не пусьцілі іх занадта блізка да шэрагаў спэцназу. Але потым яны ўсё ж прайшлі да самых шчытоў «Беркуту».
14:11
24.1.2014
У Луцку бойка спэцназу і дэманстрантаў
У Луцку ля Валынскай абласной адміністрацыі адбылася бойка мітынгоўцаў са спэцназам. Людзі патрабуюць адстаўкі губэрнатара Клімчука. Апошні выйшаў да людзей і абяцаў пайсьці ў адстаўку, калю людзі разыдуцца.
13:52
24.1.2014
З «Беркута» пачалі звальняцца
Частка вайскоўцаў «Беркута» напісала рапарты на звальненьне. Пра гэта заявіў журналістам тэлеканала “1+1” адзін з сілавікоў. Гаворка ідзе пра сілавікоў, якіх заблякавалі ў Львове. З тэрыторыі батальёна «Беркута» выйшлі пяцёра спэцназаўцаў.
Па словах аднаго з іх, ён напісаў рапарт аб звальненьні. Ён адзначыў, што сярод байцоў львоўскага «Беркута» ён не адзіны, хто падаў рапарт: «Многія напісалі».
12:47
24.1.2014
Барыкадны Кіеў: Падборка фатаздымкаў з вуліцаў Кіева за гэты тыдзень
12:34
24.1.2014
12:34
24.1.2014
12:32
24.1.2014
«Свабода» заявіла, што знайшла таго, хто аддаваў загад страляць
У партыі «Свабода» сьцьвярджаюць, што даведаліся, хто менавіта аддаваў загады «Беркута» страляць у людзей на вуліцы Грушэўскага. Яны назвалі імя начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекіміліцыі Кіева.
Сьцьвярджаецца, што 22 студзеня 2014 ўдалося зьняць на відэа чалавека, які «аддаваў загады« Беркуту», у выніку чаго загінулі 4 чалавека.
11:34
24.1.2014
У Чарнаўцах адбываецца штурм будынку дзяржадміністрацыя, выламаныя бакавыя дзьверы. Прыблізно 500 чалавек дамагаюцца адстаўкі яе старшыні Міхайла Папіева.
11:14
24.1.2014
11:10
24.1.2014
Дэманстранты перакрылі дарогу
Як паведамілі агенцтву УНІАН у дэпартамэнце грамадзянскай абароны Львоўскай вобласьці, 23 студзеня ў 22.35 на ўездзе ў горад Новаяварыўск на трасе Львоў— Кракавец каля 130 чалавек распачалі спробу перакрыць дарогу. Па цэнтры дарогі былі запаленыя аўтамабільныя шыны. Пажарных яны не падпускалі.
Людзі не вылучаюць патрабаваньняў, выкрыкваюць нацыяналістычныя лёзунгі. З абодвух бакоў дарогі сабралася каля 30 фур, якія не могуць працягваць рух.
Украінская апазыцыя заклікае да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта.
11:05
24.1.2014
Пратэсты ў рэгіёнах Украіны
View Захоп адміністрацыяў у рэгіёнах Украіны in a larger map
10:37
24.1.2014
Сёньня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Беларусі гатовае надаць консульскую дапамогу сваякам Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў 21 студзеня на барыкадах у Кіеве.
Пры гэтым на дадзены момант МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.
Пры гэтым на дадзены момант МЗС яшчэ не атрымаў ад украінскага боку афіцыйнага пацьверджаньня сьмерці ў Кіеве грамадзяніна Беларусі.
10:31
24.1.2014
Зачыстка ў Чаркасах
Як перадае УНІАН, міліцыянты прачэсваюць дваравыя тэрыторыі ў кварталах вакол аблдзяржадміністрацыі і затрымліваюць усіх маладых людзей у цэнтры горада.
Затрыманых заводзяць у разгромленае фае аблсавету. Адгэтуль іх аўтазакамі адвозяць у райадзьдзелы міліцыі Чаркас. Таксама ў затрыманьні ўдзельнічаюць аўтапатрулі міліцыі.