Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

Перакрытыя ўсе станцыі мэтро ў цэнтры Кіева

Міліцыя падыходзіць да Майдану. Штурмуюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай

У Кіеве на вуліцы Інстытуцкай міліцыя ўжыла вадамёт супраць мітынгоўцаў.

Вадамёт спыніўся на скрыжаваньні Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Затым ён працягнуў рух па вуліцы Інстытуцкай. За ім рушылі ўсьлед праваахоўнікі. Мітынгоўцаў пакуль выціснулі са скрыжаваньня Інстытуцкай і Шаўкавічнай. Скрыжаваньне цяпер кантралюе міліцыя.

Вадамёт, па паведамленнях, мае падфарбаваную ваду з хімічным пахам.

У рэгіёнах татальная мабілізацыя на кіеўскі Майдан

У Львове і Цярнопалі абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю. Увечары з абодвух гарадоў адправяць аўтакалёны і аўтобусы зь людзьмі , якія павінны ўзмацніць самаабарону ў Кіеве.

Запіс добраахвотнікаў пачаўся і гэта зьвязана з падзеямі ў цэнтры Кіева, дзе працягваюцца сутычкі паміж дэманстрантамі і сілавікамі.

Штаб нацыянальнага супраціву Цярнопаля просіць добраахвотнікаў браць з сабой цёплыя рэчы і сродкі абароны. У Львове і Цярнопалі людзі зьбіраюцца на Майданах, дзе могуць пачуць аб апошніх падзеях і паслухаць актывістаў. Лідэр УА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў усіх мужчын неадкладна ехаць у Кіеў.

Лекары пацьвярджаюць сьмерць траіх дэманстрантаў

Лекар Вольга Багамолец, якая каардынуе мэдычную дапамогу Эўрамайдану, заяўляе аб трох загінулых, якія знаходзяцца ў Доме афіцэраў, дзе разьмяшчаецца мэдпункт пратэстоўцаў.

Як паведаміла Багамолец Радыё Свабода, мэдпункт знаходзіцца цяпер з боку міліцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя аб колькасьці параненых пакуль не паведамляецца і абяцаюць даць яе пасьля 15:00.

У міліцыі заявілі, што пяцёра вайскоўцаў унутраных войскаў атрымалі агнястрэльныя раненьні, агулам пацярпелі 37 міліцыянтаў.

Паведамляюць пра сьмерць трох мітынгоўцаў

Дэпутат ад партыі «Бацькаўшчына» Леся Арабец паведамляе пра сьмерць трох мітынгоўцаў.

«Тры трупы ў доме афіцэраў. Нашых. Яшчэ 7 пры сьмерці». «Хуткія» не пускаюць!!!", — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Мітынгоўцы захопліваюць і б'юць салдатаў унутраных войскаў

Мітынгоўцы захопліваюць і б'юць салдатаў унутраных войскаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00
Наўпроставы лінк

У Кіеве мітынгоўцы захапілі офіс Партыі рэгіёнаў

Цэнтральны офіс Партыі рэгіёнаў быў спачатку падпалены кактэйлем Молатава, а пазьней яго захапілі пратэстоўцы.

Мітынгоўцы зайшлі ў офіс Партыі рэгіёнаў на вуліцы Ліпскага ў Кіеве. Спачатку людзі ў масках закідалі будынак камянямі, кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю, пачаўся пажар. З офісу вынесьлі партрэт Януковіча.

Чытаць далей...

А вось фоткі нашага карэспандэнта Паўло Зуб'юка з цэнтру падзеяў!

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG