Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў цэнтры Кіева. «Беркут» атакуе. Майдан прастаяў ноч. Каля дваццаці забітых

абноўлена

Спэцназ пачаў штурм Майдану, ужываючы вадамёты, газ, гранаты, траўматыку. Дзьве начныя атакі адбітыя. Каля тысячы параненых.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Twitter-трансьляцыя

У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон


На скрыжаваньні каля Вярхоўнай Рады некалькі ўдзельнікаў мітынгу забраліся ў аўтамабілі, якія былі перашкодай на іх шляху, і выціснулі адтуль байцоў унутраных войскаў.

На дадзены момант мітынгоўцы пераадолелі аўтамабілі і прарвалі ачапленьне вайскоўцаў унутраных войскаў. З боку ўнутраных войскаў каля Вярхоўнай Рады падцягнуўся «Беркут». Чуваць выбухі пэтардаў, у ход пайшлі дубінкі.

Бой у парку ля будынку Вярхоўнай Рады




Мітынгоўцы завялі аўтамабіль, які перакрываў праезд вуліцы Грушэўскага, і ад’ехалі, вызваліўшы праезную частку. На праезнай часткі застаюцца яшчэ 2 аўтамабілі.

Мітынгоўцы паступова праходзяць за агароджу і спрабуюць разблякаваць вуліцу Грушэўскага.

На вуліцы Шаўкавічнай у Кіеве сілавікі пачалі ўжываць сьвятлошумавыя гранаты, яны маюць пры сабе стрэльбы. Ёсьць параненыя.

Тым часам парлямэнцкая апазыцыя ў Вярхоўнай Радзе блякуе трыбуну, патрабуючы ўключыць у парадак дня пытаньне аб аднаўленьні дзеяньня Канстытуцыі 2004 году.
Крывавы дзень для Майдану. Але гэтым разам, у адрозьненьне ад падзеяў двухмесячнай даўніны, дэманстранты добра ўзброеныя. Фотагалерэя

Пацярпеў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters



Падчас сутыкненьняў паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі ў Кіеве пацярпеў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters.

Як перадае УНІАН, паводле папярэдніх дадзеных, у грудзі яму трапіла святлошумавая граната, якая разарвала вопратку.

Пацярпелага адвялі да аўтамабіля хуткай мэдыцынскай дапамогі.

Раней пад Радай дзьве жанчыны атрымалі раненьні гумовымі кулямі.

Мітынгоўцы каля Вярхоўнай Рады каля 2 тысяч. Яны кідаюць камяні ў бок праваахоўнікаў, у адказ міліцыянты страляюць святлошумавымі гранатамі. Супраць мітынгоўцаў быў выкарыстаны сьлезацечны газ.

Мітынгоўцы рушылі ў наступ на калёну міліцыі. У адказ міліцыя пачала страляць. Падчас сутычак быў запалены грузавы аўтамабіль, які перакрывае рух па вуліцы Шаўкавічнай у бок Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Аўтамабіль палае побач з жылым домам. Вуліца Шаўкавічная зацягнута чорным дымам.
XS
SM
MD
LG