Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў пагутарыў зь Ярмошынай пра выбары і рэфэрэндум


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў 21 жніўня сустрэўся са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай.

Падчас гутаркі быў закрануты шэраг пытаньняў, у тым ліку падрыхтоўка да мясцовай выбарчай кампаніі.

Трэба, каб у выбаркамы былі ўключаныя прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб далі больш магчымасьці для агітацыі

«Прадбачым, што, хутчэй за ўсё, зьменаў у заканадаўстве, пра якія шмат гаварылі, ня будзе. Бо для гэтага фактычна няма часу. Таму трэба пачынаць размову пра тое, як будзе праведзеная гэтая мясцовая кампанія. Трэба, каб у выбаркамы былі ўключаныя прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, каб далі больш магчымасьці для агітацыі», — сказаў карэспандэнту Свабоды Андрэй Дзьмітрыеў.

Паводле Дзьмітрыева, «Гавары праўду» выступае за скасаваньне сельсаветаў і за тое, каб абіраць мясцовых кіраўнікоў наўпрост. Таксама гаварыпраўдаўцы прапануюць усталяваць норму колькасьці подпісаў для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты ў памеры ня больш як 1% ад колькасьці выбарцаў (каля 70 тысяч).

«Такое зьмяншэньне было б адэкватнае сытуацыі ў Беларусі. Але нам адказалі, што такая зьмена будзе патрабаваць рэфэрэндуму. Мы закранулі пытаньне, ці магчымы рэфэрэндум падчас мясцовых выбараў. Ярмошына сказала, што зь фінансавага і арганізацыйнага пункту гледжаньня гэта амаль нічога каштаваць ня будзе. Але ці ёсьць наконт гэтага палітычнае рашэньне, у ЦВК ня ведаюць».

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына таксама сказала, што запрашэньне місіі БДІПЧ АБСЭ на мясцовыя выбары, як прапаноўвала «Гавары праўду», малаверагоднае.

— То бок старшыня ЦВК не прыняла ніводнай вашай прапановы?

— Я так не сказаў бы. Спадарыня Ярмошына пагадзілася, што трэба абіраць мясцовых кіраўнікоў і скасаваць сельсаветы. Але гэта патрабуе зьмены закону аб мясцовым самакіраваньні. Да гэтых мясцовых выбараў, відавочна, вырашыць гэтае пытаньне не пасьпеюць. А таксама Ярмошына даволі пазытыўна паставілася да ідэі зьмяншэньня колькасьці подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты. Але для гэтага патрэбны рэфэрэндум. І калі яго правядуць зь мясцовымі выбарамі, то гэтае пытаньне можна будзе ўставіць.

Мясцовыя выбары ў Беларусі заплянаваныя на люты 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG