Дзень Волі ў Кіеве — ад помніка Жызьнеўскага да беларускага пасольства
25 сакавіка ў Кіеве Рух салідарнасьці «Разам» пры падтрымцы ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў правёў урачыстую дэманстрацыю ад памятнае дошкі Міхаілу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага цераз майдан Незалежнасьці да помніка Ўладзімеру Караткевічу каля памольства Рэспублікі Беларусь. Тут адбыўся невялікі мітынг. Каля сотні ўдзельнікаў сьпявалі гімн Украіны, а таксама «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».
У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней. Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю.
У затрыманай машыне знаходзяцца бабруйскія актывісты, якія бралі ўдзел у акцыі. Аўто з расейскімі нумарамі. Даішнікі не адпускаюць машыну, кажычу, што ў яе недапушчальная таніроўка. Працягваецца разьбіральніцтва.
Адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што падслухаў, як міліцыянт сказаў у рацыю: «Запакавалі. Куды везьці?». Даішнікі спынілі аўто, на якім зьбіраліся зьехаць двое ўдзельнікаў акцыі. На люстэрку машыны завязаная бел-чырвона-белая стужка. Зараз ідзе разьбіральніцтва.
RT @kurepinn: Падыйшоў АМАП, патрабаваў ліквідаваць сімволіку. Калі адмовімся - ліквідуюць і сімволіку, і ногі. #25sakavika
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
RT @euroradio_ru: Футболист БАТЭ Родионов: Белорусы должны отмечать День Воли http://t.co/rZpnxgteaM #25sakavika http://t.co/V0uySpIg02
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Некаторыя ўдзельнікі шэсьця пачынаюць разыходзіцца. Тыя, хто застаецца, размаўляць, сьпяваюць песьні. За мэталашукальнікі, на пляцоўку для мітынгу, ніхто не пайшоў.
RT @belamova: Путина в Гаагу. Привет из Минска) Фото @NaVarcie #25sakavika http://t.co/InvQSXuhSR
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Людзі спыніліся на ўваходзе ў парк Дружбы народаў. Ніхто не разыходзіцца, скандуюць «Жыве Беларусь!» і сьпяваюць песьні. Пляцоўка для мітынгу абгароджаная, стаяць мэталашукальнікі. Аднак на пляцоўку для мітынгу ніхто з арганізатараў і ўдзельнікаў ня ідзе.
RT @NaVarcie: Калі ніхто не ідзе ў стойла, сумуе адзін металадэтэктар. #25sakavika http://t.co/2hVzrRhiCr
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.3.2015
Жывая трансьляцыя часова прыпыненая, няма сыгналу. Чакайце працягу.
Калёна дайшла да парку Дружбы народаў. Арганізатар акцыі Аляксей Янукевіч аб'явіў пра сканчэньне мерапрыемства і падзякаваў усім, хто прыйшоў на Дзень Волі.