Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі − 2015: пад беларускімі, украінскімі і эўрапейскімі сьцягамі ЖЫВЫ БЛОГ

У Менску адбылося масавае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзел у акцыі ўзялі больш за тысячу чалавек.

У Менску адбылося традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Удзельнікі сабраліся а 15-й гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік», пасьля прайшлі шэсьцем да парку Дружбы Народаў. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.​

16:53 25.3.2015

У калёне скандуюць «Пуцін – фашыст!».

16:42 25.3.2015

16:41 25.3.2015

16:34 25.3.2015

Арганізатар акцыі Аляксей Янукевіч паведаміў Радыё Свабода, што мітынгу на плошчы Бангалор ня будзе. Паводле старшыні Партыі БНФ, па-першае, мітынгі не выклікаюць вялікай цікавасьці ва ўдзельнікаў, а па-другое, у арганізатараў няма гукаўзмацняльнай апаратуры. Янукевіч сказаў, што калі калёна прыйдзе да плошчы Бангалор, арганізатары падзякуюць удзельнікам і папросяць іх разыходзіцца.

16:33 25.3.2015

Антон Матолька паведаміў у Твітэры: Гопнікі ў шапачках затрымалі аднаго з удзельнікаў мітынгу.

16:27 25.3.2015

16:27 25.3.2015

16:21 25.3.2015

Чуваць, як міліцыянты перадаюць адзін аднаму, што людзей у масках пасьля завяршэньня акцыі будуць затрымліваць.

16:20 25.3.2015

Удзельнікі прынесьлі шмат разнастайных расьцяжак: “Беларуская мова – адзіная дзяржаўная”, “Очнись”, «Што за бульба без укропа?», «Расея – гэта вайна», «Stop імпэрыя!», “Сегодня грызут Украину, завтра возьмутся за нас!”.

16:14 25.3.2015

16:14 25.3.2015

16:13 25.3.2015

Паводле ацэнак карэспандэнтаў Радыё Свабода, у шэсьці бярэ ўдзел ня менш за 900 чалавек.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG