'Дзяды ў Лошыцкім яры' пачынаюцца. Зараз народ збіраецца ля ДК Лошыцкага. Дастаюць сцягі: http://t.co/v849Eu6q http://t.co/vDZR75YO
— Bel News Photos (@BNPby) 4.11.2012
Мітынг у Лошыцкім яры з 13:30 да 15:00.
Фота, відэа, апэратыўныя паведамленьні — пазьней на сайце «Свабоды».
Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937—1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай.
У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.
- праз twitter з пазнакай @svaboda
- на пошту radiosvaboda@gmail.com
Дасылайце свае паведамленьні і фота зь мітынгу і шэсьця ў Лошыцы. Жывы рэпартаж http://t.co/MxgtXC9U
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.11.2012
Шэсце пачалося: http://t.co/Y4CNvosO http://t.co/yIqZ1HMk #Minsk #twiby
— Bel News Photos (@BNPby) 4.11.2012
Рушыла шэсце ў Лошыцкі яр. Відэа тут:... http://t.co/xPvF0aqa
— Belsat TV (@Belsat_TV) 4.11.2012
Your browser does not support iframes.
Пачаўся мітынг. Прамаўляюць лідэры КХП-БНФ http://t.co/MxgtXC9U
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.11.2012
'Дзяды'. Мітынг ля крыжа: http://t.co/mp6XEEt9 http://t.co/umA9CSsA #twiby А мы на гэтым сканчваем трансляцыю. Хутка будзе выніков
— Bel News Photos (@BNPby) 4.11.2012
Што за акцыя без сваркі? Адзін з прамоўцаў зачытаў зварот Зянона Пазняка, у якім гісторыка Ігара Кузняцова лідар... http://t.co/3IbV4g66
— Belsat TV (@Belsat_TV) 4.11.2012
Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не зьяўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузьняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расеі, а пасьля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарбіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ абвяшчае Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Падзякаваў Радыё Свабода, што распавяла біяграфію Ігара Кузьняцова.
Пасьля прамаўляў Юрась Беленькі, які таксама правёў паралелі, што тыя "сталінскія каты" цяпер дзейнічаюць іншымі сродкамі, вынішчаючы беларускую мову і беларускую культуру, але беларусы павінны салідарызавацца. і факт такой салідарнасьці - ігнараваньне выбараў у дэпутаты парлямэнту.
Цяпер словы бярэ Аляксандар Чахольскі.
Скандал! КХП-БНФ аб'явіла гісторыка Ігара Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах ЖЫВЫ РЭПАРТАЖ: http://t.co/MxgtXC9U
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.11.2012
У гэтыя хвіліны ў Лошыцкім яры. http://t.co/Lsssar34
— Belsat TV (@Belsat_TV) 4.11.2012