Дзяды ў Лошыцкім яры
Падчас жалобнага мітынгу ў Лошыцкім яры ў Менску сябры КХП-БНФ аб'явілі гісторыка Ігара Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Удзел у акцыі памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору ўзялі каля сотні чалавек. Дазволеныя ўладамі шэсьце і мітынг адбываліся пад пільнай увагай з боку міліцыі.