Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыж прызнаў віну і сплаціў шкоду — КДБ


Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

Беларускі бізнэсовец, адзін з найбагацейшых людзей у краіне Юры Чыж быў вызвалены з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыязьдзе. Як распавёў Чыж Свабодзе, ён быў вызвалены 14 верасьня, хаця пра яго вызваленьне і знаходжаньне ў Бярозе хадзілі чуткі яшчэ за тыдзень да таго. Раскрываць падрабязнасьці вызваленьня Чыж адмовіўся.

Як паведаміў парталу Tut.by прэс-сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын, Чыж сапраўды вызвалены, бо прызнаў віну і сплаціў шкоду, таму адпала неабходнасьць утрыманьня яго пад вартай.

«Усе рашэньні па гэтай крымінальнай справе прынятыя ў строгай адпаведнасьці з часткай 1 артыкула 88 (вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці ў сувязі з добраахвотнай кампэнсацыяй учыненай шкоды, выплатай прыбытку, атрыманага злачынным шляхам) Крымінальнага кодэксу Беларусі», — запэўніў Пабяржын.

Юры Чыж знаходзіўся за кратамі з сакавіка 2016 года, яму пагражала да 7 год з канфіскацыяй.

Раней стала вядома, што шэраг аб’ектаў з маёмасьці Чыжа (гіпэрмарект «Прастор» на вуліцы Каменнагорскай і комплекс «Арэна-Сіці») быў прададзены за апошнія тры месяцы да вызваленьня. Агульная сума склала, верагодна, больш за 100 млн даляраў, хаця ўчыненая шкода, якую інкрымінавалі Чыжу, была толькі 12 млн. На думку «Ежедневника», гэта можа значыць, што бізнэсовец хацеў ня толькі сплаціць шкоду, але і прасіць Лукашэнку аб памілаваньні, за што звычайна дадаткова патрабуецца сума, большая за ўчыненую шкоду ў паўтара-тры разы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG