Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыж паведаміў, што вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе


Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Юры Чыж сказаў, што яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

— Я свабодны ў перамяшчэньні па рэспубліцы.

— А якія ўмовы вашага вызваленьня? Вы павінны выплаціць нейкія грошы?

— Давайце без камэнтароў. Я пакуль не хачу абмяркоўваць.

— А калі вызвалілі?

— Учора.

— І вы выходзіце на працу?

— Так, буду працаваць. Адпачыў за паўгода, хопіць ужо лайдачыць.

— Заўтра выходзіце на працу?

— Заўтра, відаць, яшчэ прагуляю.

— Як вы можаце патлумачыць, што вас вызвалілі?

— Я не тлумачу. Я не хачу пакуль даваць камэнтары.

— А як было ў СІЗА КДБ, якія там умовы?

— Не абмяркоўваю. Гэта не раскажаш, гэта трэба спрабаваць самому.

— Магчыма, неяк паўплываў прэзыдэнт?

— Ня ведаю. Не камэнтуем пакуль.

— А вы ведаеце, што Ўладзімер Япрынцаў на волі? Як вы пракамэнтуеце яго вызваленьне?

— Ну патэлефануйце яму, ён тут даўно ўжо. Вазьміце ўдзел у ягоным шоў. Гэта цікавей, чым са мной гутарыць.

— Япрынцаў кажа, што вы яго здалі...

— Я падставіў яго?! Я прымусіў людзей браць грошы і пісаць падробленыя дакумэнты? Давайце ня будзем гэта абмяркоўваць, добра? Патэлефануйце Япрынцаву, пагутарыце зь ім самі.

— А што вы будзеце далей рабіць?

— Працаваць буду, як і раней.

— Былі чуткі, што нешта з вашых устаноў зачыняюць...

— Ніхто нічога не зачыняе.

— Як вас сустрэлі ў сямʼі?

— Шыкоўна.

— Як вы правялі першыя дні на волі?

— Давайце скончым, больш не хачу абмяркоўваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG