Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвердзіў затрыманьне Чыжа. Яму пагражае да 7 год з канфіскацыяй


Юрыя Чыжа падазраюць ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, пацьвердзіў КДБ. Разам зь ім затрыманы яшчэ «шэраг асобаў», якія падазраюць як саўдзельнікаў злачынства.

КДБ пацьвердзіў затрыманьне бізнэсцоўцы Юрыя Чыжа. Разам зь ім затрыманы яшчэ «шэраг асобаў», якія падазраюць як саўдзельнікаў злачынства — ухіленьні ад нявыплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Юры Чыж і шэраг саўдзельнікаў у злачынстве знаходзяцца ў СІЗА КДБ, паведаміў TUT.BY са спасылкай на прэс-сакратара КДБ Дзьмітрыя Пабяржына. Зараз праводзяцца неадкладныя сьледчыя дзеяньні і неабходныя апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, коратка патлумачыў Пабяржын.

Па словах прэс-сакратара КДБ, Чыжа падазраюць у злачынстве па ч.2 артыкула 243 — ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Такое злачынства караецца абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або без канфіскацыі й з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю.

Інфармацыя пра затрыманьне Юрыя Чыжа зьявілася ў пятніцу. Паводле інфармацыі БелаПАН, у офісе Чыжа прайшоў ператрус, была праведзена выемка дакумэнтаў.

Падрабязныя гісторыі пра імпэрыю Чыжа й рэпартаж з пабудаванага ім пасёлку ды з роднай вёскі, учора падрыхтавала Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG